Праект “Адзін маўленчы дзень”. Як гавораць мужчыны і жанчыны, якія словы яны часцей ужываюць?

Адным з кірункаў лінгвістычнай навукі, што сёння перажывае бурнае развіццё ва ўсім свеце, з’яўляецца прыкладная і матэматычная лінгвістыка. Спецыялісты ў гэтай галіне запатрабаваныя і на айчынным, і замежных рынках працы. Многія дысцыпліны, якія адносяцца да спецыяльнасці, на сёння не маюць дакладна вызначанай тэрміналагічнай базы і дакладна акрэсленага прыкладнога інструментара, не ўсюды вызначаны нават дакладныя межы даследавання. Таму для атрымання актуальных ведаў спецыялістам неабходна не толькі вывучаць навукова-практычную літаратуру, якая пастаянна абнаўляецца, але і абавязкова ўдзельнічаць у практычных праектах.

26 лістапада 2014 года на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з распрацоўшчыкам лінгвістычнага праграмнага забеспячэння Nooj, прафесарам французскага ўніверсітэта Франш-Контэ Максам Зільберштайнам.